Пачалася рэгістрацыя экскурсаводаў на Фэст-2020

0

25-26 красавіка 2020 г. сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі.

І мы шчыра запрашаем вас далучыцца да гэтай падзеі. Няхай вашыя веды, досвед і захапленне Беларуссю распаўсюдзяцца як мага шырэй. Давайце падорым нашым людзям сапраўднае свята і дакажам, што экскурсіі — гэта самы лепшы адпачынак.

Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць:

  • экскурсаводы;
  • выкладчыкі;
  • краязнаўцы;
  • даследчыкі;
  • усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.

Экскурсіі Фэста заўжды адметныя і папулярныя, бо яны даюць каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны.

Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.

Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).

Просім вас азнаёміцца з Палажэннем Фэста і даслаць нам заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму.

Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту:  festguides@gmail.com

Агульная каардынацыя: +375 (29) 863-21-50 Таццяна Гайдук

+375 (25) 904-69-89 Святлана Грышкевіч

Каардынатар па рэгіёнах: + 375 (25) 545-84-30 Валерыя Чарнаморцава

Арганізатары: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Поделиться ссылкой:

Поделиться.

Комментарии закрыты

This site is protected by wp-copyrightpro.com

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: